Сітнік скучаны
Сітнік скучаны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Сітнік скучаны[3][4] (Juncus conglomeratus) — від кветкавых раслін роду Сітнік (Juncus) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Сітнік скучаны, сіт[5], асака, хвашчэўнік[6].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна 30—100 см вышынёй. Сцябло як у сухім, так і ў свежым стане глыбока збарозненае, асабліва каля суквецця. Суквецці звычайна галоўчатыя. Прыкветкавы лісток у суквецці значна разадзьмуты. Каробачка без паглыблення на верхавіне, рэшта слупка — на маленькім узвышшы[4].
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджаны ў паўночна-заходняй Афрыцы, Еўропе, Азіі — Азербайджан, Арменія, Грузія, паўночны Ірак, паўночная Турцыя; натуралізаваны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Канадзе, ЗША, Венесуэле[7][8][9].
Ва Украіне від расце на вільготных месцах, у канавах, балотах — амаль на ўсёй тэрыторыі, на поўдзень прасоўваецца па Дняпры і Северскім Данцы, у Крыме — у гарах[4].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 413. (руск.) (укр.)
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь. СПб., 1878.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Euro+Med Plantbase . Праверана 18.04.2019. (англ.)
- ↑ Plants of the World Online — Kew Science . Праверана 18.04.2019. (англ.)
- ↑ Germplasm Resources Information Network . Праверана 18.04.2019. (англ.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ситник скученный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)